Сцяг Дэлавэра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг штата Дэлавэр

Flag of Delaware.svg

Зацверджаны

24 ліпеня 1913

Прапорцыя

2:3

Сцяг Дэлавэра (англ.: Flag of Delaware) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Дэлавэр.

Сцяг штата Дэлавэр уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру. У цэнтры сцяга намаляваны дыямент (ромб) цёмна-жоўтага колеру (колеры буйваловай скуры), у цэнтры якога - герб штата Дэлавэр. Ніжэй дыямента дата DECEMBER 7, 1787 (7 снежня 1787 года). У гэты дзень Дэлавэр стаў першым штатам, які ратыфікаваў Канстытуцыю Злучаных Штатаў. Колеры сцяга адлюстроўваюць колеру уніформы генерала Джорджа Вашынгтона.

Герб, змешчвны ў цэнтры сцяга, быў прыняты 17 студзеня 1777 года. Ён уяўляе сабой шчыт з трыма гарызантальнымі палосамі - сіняга, белага і зялёнага колераў. На шчыце намаляваныя - сноп пшаніцы, кукурузны катах і бык які стаяіць на траве (зялёнай паласе) - усё гэта сімвалізуе сельскую гаспадарку Дэлавэра. Вышэй шчыта - паруснае судна. Шчытатрымальнікі - фермер злева і салдат справа. Ніжэй шчыта дзяржаўны дэвіз - LIBERTY AND INDEPENDENCEангл.: Свабода і Незалежнасць). Гэтыя сімвалы таксама ўключаны ў пячатку Дэлавэра.

Сцяг быў прыняты 24 ліпеня 1913 года. Падобны сцяг быў у ваенных фарміраванняў з штата Дэлавэр падчас Грамадзянскай вайны. Ён уяўляў сабой сінае палотнішча з гербам штата.