Сцяг Калмыкіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Калмыкіі

Сцяг Калмыкіі з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Калмыкіі. Прыняты 11 чэрвеня 1996 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Калмыкія ўяўляе сабою прамавугольнае палатно залаціста-жоўтага колеру, у сярэдзіне якога намаляваны блакітны круг з белай кветкай лотаса, які складаюцца з дзевяці лепясткаў. Верхнія пяць лепясткаў лотаса ўвасабляюць пяць кантынентаў зямнога шара, чатыры ніжніх лепястка — чатыры бакі света, сімвалізуючыя імкненне народаў рэспублікі да сяброўства, супрацоўніцтва са ўсімі народамі свету.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Калмыкія прымацоўваецца да дрэўка, увенчанага наканечнікам чырвонага колеру ў форме «галіны полымя» з контурнымі абрысамі на ім старажытнага знака Дзербен Айратаў — чатырох змацаваных паміж сабою кругоў, у аснове якога «улан зала».

  • Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2
  • Адносіны радыўсу круга да шырыні сцяга — 1:3,5
  • Адносіны даўжыні наканечніка да шырыні сцяга — 1:4,5

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]