Сцяг Канады
| Сцяг Канады | |||
| Канада | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
Закон аб дзяржаўным сцягу прыняты палатай абшчынаў канадскага парламента 15 снежня 1964 г пасля працяглых дэбатаў, бо было прадстаўлена больш за 2 600 варыянтаў дызайну сцяга.
Чырвоны кляновы ліст на цэнтральным белым полі, з бакоў якога вертыкальныя чырвоныя палосы. Сярэдняя белая паласа ўдвая шырэй кожнай чырвонай. Сцяг мае суадносіны бакоў 1:2.
Сцяг сімвалізуе два акіяна, якія абмываюць берагі Канады — Атлантычны і Ціхі акіян. Кляновы ліст павінен падкрэсліваць адзінства нацыі. Чырвоны — колер крыжа Святога Георгія, сімвалізуе Вялікабрытанію. Белы — колер французскай манархіі.
Нязгоды былі выкліканыя тым, што спрадвечна ліст клёна цукровага (Acer saccharum) быў эмблемай Усходняй Канады, дзе гэта дрэва расце і дзе з яго здабываюць кляновы сіроп. На большай частцы канадскай тэрыторый гэтае дрэва не сустракаецца.
Паводле адной з легенд, кляновы ліст стаў сімвалам Канады пры наступных абставінах. У 1860 годзе прынц Валійскі упершыню наведаў Канаду. У Таронта планавалася сустрэча высокага госця. Насельніцтва горада рыхтавалася сустрэць прынца са сваімі нацыянальнымі сімваламі. Так, англійскія эмігранты прынесьлі ружы, шатландскія — галіны чартапалоху. Аднак для дзяцей эмігрантаў, якія нарадзіліся ў Канадзе, сімвалв не знайшлося, так як адзіным канадскім сімвалам быў бабёр. Зрэшты, у канцы 1830-х гадоў баптысцкае таварыства Св. Яна ў Квэбэку прыняло ў якасці сімбала сваёй суполкі кляновы ліст. Суполка прапанавала несці канадцам на сустрэчы з прынцам Валійскім кляновыя лісты.
Чырвоны і белы сталі афіцыйнымі колерам Канады пасля іх зацвярджэньня каралём Георгам V 21 лістапада 1921 года.
|
|
|
|---|---|
| Нацыянальныя | |
| Правінцыі і тэрыторыі |
|
| Гарады | |
| Краіны Паўночнай Амерыкі: Сцягі | |
|---|---|
|
Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Беліз | Гаіці | Гватэмала | Гандурас | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Сальвадор | Сент-Люсія | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | ЗША | Трынідад і Табага | Ямайка |
|
| Залежныя тэрыторыі | |