Сцяг Канектыкута

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг штата Канектыкут
Канектыкут
ЗША

Flag of Connecticut.svg

Зацверджаны

3 чэрвеня 1897

Прапорцыя

3:5

Сцяг Канэктыкута (англ.: Flag of Connecticut) - адзін іх дзяржаўных сімвалаў амерыканскага штата Канектыкут.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру ў цэнтры якога размешчаны белы барочны [шчыт. На шчыце намаляваныя тры вінаград ныя лазы, з кожнай з якіх звісае па тры гронкі вінаграду. Пад шчытом знаходзіцца бела-залатая стужка з надпісам: Qui transtulit sustinetлац.: Той, хто пасадзіў нас, будзе клапаціцца пра нас - дэвіз штата).

У аснову сцяга пакладзена пячатка калоніі Сейбрук, распрацаваная у 1639 годзе. На пячатцы былі намаляваныя 15 вінаградных лоз і, у верхнім левым куце, рука трымае скрутак з надпісам Sustinet qui transtulit. У 1644 годзе калонія Сейбрук ўлілася ў склад калоніі Канэктыкут, таксама да апошняй перайшла пячатка Сейбрука. 25 кастрычніка 1711 года, губернатар і заканадаўчы орган калоніі мадыфікавалі пячатку. Колькасць вінаградных лоз паменшылі да трох, якія сталі сімвалізаваць тры самыя старыя селішча - Віндзар, Вэзэрсфайлд і Хартфард (па іншай версіі тры калоніі - Канэктыкут, Сейбрук і Нью-Хейвен, зліўшыся ў адну калонію Канэктыкут) і памянялі фармулёўку і размяшчэнне дэвізу.