Сцяг Лівана
| Сцяг Ліванскай рэспублікі | |||
| Ліван | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
Прапорцыі: 2:3. Палосы чырвонага і белага колераў. У цэнтры сцяга на белай паласе змешчана выява кедра зялёнага колеру. Прыняты ў 1943 г. Чырвоны колер сімвалізуе кроў, пралітую ў барацьбе за незалежнасць, белы - чысціню і свет.
Кедр - традыцыйны сімвал Лівана, звязаны таксама з хрысціянствам (гл. псалом 91:13 - «Праведнік квітнее, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване»). Кедр з'яўляецца таксама сімвалам неўміручасці. У XVIII стагоддзі кедр становіцца сімвалам хрысціянскай секты маранітаў, якая распаўсюдзіла свой уплыў пераважна ў Сірыі і Ліване. Пазней, калі Ліван стаў часткай французскіх уладанняў, выкарыстоўваўся французскі трыкалор з выявай кедра ў цэнтры сцяга. Чырвоны і белы колер атаясамляюцца з кланамі каўзітаў і йеменітаў адпаведна. Гэтыя кланы былі найбольш уплывовымі ў Ліване з VII па XVIII стст. Пазней белы колер сцяга пачаў азначаць чысціню снегу ліванскіх гор (шырэй - чысціню намераў народа краіны), чырвоны - кроў, пралітую ў барацьбе супраць атаманскіх, французскіх і іншых каланізатараў.
| Краіны Азіі: Сцягі | |
|---|---|
|
ААЭ | Азербайджан | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія | Егіпет¹ | Емен | Ізраіль | Індыя | Інданезія | Іарданія | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кыргызстан | Кітай | КНДР | Кувейт | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменія | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія |
|
| Непрызнаныя дзяржавы | |
| ¹ У асноўным у Афрыцы ² Часткова ў Еўропе |