Сцяг Ліхтэнштэйна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Княства Ліхтэнштэйн
Ліхтэнштэйн

Flag of Liechtenstein.svg

Зацверджаны

30 чэрвеня 1982

Прапорцыя

FIAV 110000.svg 3:5

Flag of Liechtenstein (state).svg
FIAV 010000.svg Штандар Урада Ліхтэнштэйна

Flag of Liechtenstein 1937.svg
24 чэрвеня 193730 чэрвеня 1982

Сцяг Ліхтэнштэйна першапачаткова складаўся з двух гарызантальна размешчаных палос жоўтага і чырвонага радавых колераў кіравальнай дынастыі. З XIX стагоддзя нацыянальны сцяг стаў сіне-чырвоным. Змена звязаная з традыцыйнай расфарбоўкай адзежы прыдворных і служак княжага двара. Сіні колер сімвалізуе сінь неба над краінай, чырвоны — яркія заходы сонца ў горах Ліхтэнштэйна.

На Алімпійскіх гульнях 1936 года ліхтэнштэйнцы з засмучэннем убачылі аднолькавы з іх сцягам нацыянальны сцяг Гаіці. Таму ў 1937 годзе на сінюю паласу сцяга Ліхтэнштэйна была дададзеная ў тронка княжая карона — сімвал княжай улады, адзінствы дынастыі і народа. З 1988 года ўведзены адмысловы службовы, а фактычна дзяржаўны сцяг, дзе замест кароны ў цэнтры змешчаны поўны дзяржаўны герб.

Іншыя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг на мяжы з Аўстрыяй

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]