Сцяг Садружнасці нацый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Садружнасці нацый
Садружнасць нацый

[[Выява:|250px|border]]

Зацверджаны

26 сакавіка 1976

Прапорцыя

1:2

Сцяг Садружнасці нацый — адзін з афіцыйных сімвалаў Брытанскай Садружнасці. Сцяг уяўляе сабою сіняе палатно, у цэнтр якога змешчаны залацісты сімвал Садружнасці — літара «C» (ад англ.: commonwealth), выкананая ў выглядзе дзід, якія апяразваюць зямны шар. Усяго на сцягу 61 дзіда, і іх колькасць не ўяўляе лік членаў садружнасці. Прапорцыі сцяга — 1:2.

Гісторыя з'яўлення сцяга[правіць | правіць зыходнік]

З'яўленне сцяга звязана з сустрэчай глаў дзяржаў-членаў Садружнасці нацый, якая прайшла ў канадскай сталіцы, Атаве ў 1973 годзе. Тады выява, падобная на цяперашні сцяг была змешчана на вымпелы аўтамабіляў прысутных дэлегатаў.

Выкарыстанне сцяга[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг раздзімаецца над лонданскім будынкам Мальбара-хаус (англ.: Marlborough House) — штаб-кватэрай Сакратарыята Садружнасці нацый, а таксама і над іншымі будынкамі, у якіх праходзяць сустрэчы Садружнасці, а таксама мерапрыемствы, звязаныя з яго дзейнасцю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сімвал і сцяг Садружнасці (на англ.)