Сцяг Самоа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Незалежнай дзяржавы Самоа
Самоа

Flag of Samoa.svg

Зацверджаны

24 лютага 1949

Прапорцыя

FIAV 111111.svg 1:2

Дзяржаўны сцяг Незалежнай дзяржавы Самоа — прыняты 24 лютага 1949 года. Сцяг Самоа ўяўляе сабой чырвонае палатно з суадносінамі бакоў 1:2 з верхняй левай чвэрцю сіняга колеру, на якой намаляваны белыя зоркі сузор'я Паўднёвы Крыж. З 17 снежня 1920 года па 4 ліпеня 1997 года, краіна звалася — Заходняе Самоа.


Падчас новазеландскага кіравання на астравах у якасці сцяга выкарыстоўваліся палотны сіняга (урадавы марскі) і чырвонага (грамадзянскі марскі) колераў з выявай сцяга Вялікабрытаніі ў верхняй левай чвэрці.


Гістарычныя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]