Сцяг Сахалінскай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Сахалінскай вобласці

Сцяг Сахалінскай вобласці з’яўляецца сімвалам Сахалінскай вобласці. Прыняты 16 красавіка 1997 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Сахалінскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно колеру марской хвалі (сіні з смарагдава-зеленкаватым адценнем); у цэнтральнай частцы палатна — контурныя малюнкі Сахаліна і Курыльскіх астравоў белага колеру, якія ўтвараюць адзіную Сахалінскую вобласць. Малюнкі вострава Сахаліна і астравоў Курыльскага архіпелага размяшчаюцца ў цэнтры палатна, утвараючы кут у 45 градусаў. Верхнія і ніжнія контуры астравоў знаходзяцца на адной лініі, на адлегласці адной восьмай часткі ад верхняга і ніжняга боку шырыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]