Сцяг Удмуртыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сцяг Удмуртыі з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Удмуртыі. Прыняты 3 снежня 1993 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры белай паласы намаляваны васьміканцовы салярны знак чырвонага колеру, не датычны палосаў чорнага і чырвонага колераў, які ўпісваецца ў квадрат, бок якога роўны 5/6 шырыні адной з роўнавялікіх палосаў сцяга. Шырыня вертыкальнай і гарызантальнай палосаў, якія складаюць салярны знак, роўная 1/3 бока квадрата. Кожная паласа завяршаецца двума сіметрычнымі зубцамі, унутраныя бакі якіх утвораюць кут у 90 градусаў з вяршыняй, паглыбленай да цэнтра знака на 1/2 шырыні паласы.

У Дзяржаўным сцягу Удмурцкай Рэспублікі:

  • чорны колер з'яўляецца знакам зямлі і стабільнасці;
  • чырвоны — колерам сонца і знакам жыцця;
  • белы — знакам космаса і чысціні маральных асноў;
  • Васьміканцовы салярны знак — знак, які па паданні засцерагае чалавека ад няшчасцяў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]