Сцяг Ямайкі
| Сцяг Ямайкі | |||
| Ямайка | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
| Прапорцыя |
1:2 |
||
Сцяг Ямайкі быў прыняты 6 жніўня 1962 года, у Дзень Незалежнасці ад Вялікабрытаніі. Сцяг выглядае як залаты касы крыж, з чорнымі гарызантальнымі і зялёнымі вертыкальнымі сектарамі. Чорны колер азначае насельніцтва Ямайкі, яго сілу і творчую адоранасць. Залаты ўвасабляе сонечнае святло і багацце прыроднымі рэсурсамі. Зялёны ўяўляе надзею ў будучую і сельскагаспадарчую разнастайнасць.
Сцяг выбіраўся на народным спаборніцтве. Спачатку прыдумалі сцяг з гарызантальнымі палосамі, але каб ён не быў падобны на сцяг Танганьікі, абралі варыянт з касым крыжам, традыцыйным для садружнасці нацый. Чорны, зялёны і залаты — панафрыканскія колеры.
Ямайскі марскі сцяг уяўляе сабой чырвоны крыж на белым фоне, дзе замест левага верхняга сектара ямайскі сцяг.
Пасля безвыніковых выбараў 2005 года ў Германіі сцяг Ямайкі часта з'яўляўся ў нямецкіх СМІ ў якасці ілюстрацыі магчымай кааліцыі паміж трыма партыямі, колеры якіх адпавядаюць колерам сцяга Ямайкі: ХДС/ХСС (кансерватары, чорны колер), СвДП (лібералы, жоўты) і Зялёных. Такая кааліцыя атрымала назву «Ямайка-кааліцыя». 11 кастрычніка 2009 такая кааліцыя была, нарэшце, сфарміравана ў федэральнай зямлі Саар.[1]
Іншыя сцягі [правіць]
-
Сцяг калоніі Ямайка
1906 — 8 красавіка 1957 -
Сцяг калоніі Ямайка
8 красавіка 1957 — 13 ліпеня 1962 -
Сцяг губернатара калоніі Ямайка
1906 — 8 красавіка 1957 -
Сцяг губернатара калоніі Ямайка
8 красавіка 1957 — 6 жніўня 1962
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Ямайка на Flags of the World
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Ямайкі
| Краіны Паўночнай Амерыкі: Сцягі | |
|---|---|
|
Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Беліз | Гаіці | Гватэмала | Гандурас | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Сальвадор | Сент-Люсія | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | ЗША | Трынідад і Табага | Ямайка |
|
| Залежныя тэрыторыі | |