Сцяг Вострава Рапануі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сцяг вострава Пасхі)
Востраў Рапануі
Чылі
Зацверджаны Неафіцыйны сцяг
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Неафіцыйны сцяг Рапануі ўяўляе сабой белае палотнішча, на якім намалявана традыцыйнае нагруднае ўпрыгожванне рэіміра (reimiro) чырвонага колеру ў выглядзе маладзіка з трыма паглыбленнямі. На канцах - два чалавечыя твары з вачыма, накіраванымі ў неба. Рэіміра сімвалізуе роднасныя сувязі і аўтарытэт.

Таксама лічыцца, што чырвоная выява таксама сімвалізуе човен. Акрамя таго, маладзік з рэіміра аддалена нагадвае контуры самога вострава.