Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў
Дата нараджэння 7 лістапада 1910(1910-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 чэрвеня 1999(1999-06-11) (88 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Irina Stepanovna Skoropanova[d]
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера меліярацыя, лугаводства, раслінаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ, акадэмік АСГН БССР, акадэмік УАСГНІЛ, акадэмік РАСГН, акадэмік ААН РБ
Альма-матар
Вядомыя вучні Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў, Уладзімір Паўлавіч Самсонаў
Партыя
Узнагароды Ордэн Леніна  — 1966Ордэн Леніна  — 1971Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1973Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1942Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1943Ордэн Айчыннай вайны I ступені — 1944Ордэн Айчыннай вайны I ступені — 1985Ордэн «Знак Пашаны»  — 1958Ордэн Дружбы народаў  — 1980

Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў (7 лістапада 1910, вёска Батвінава, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 11 чэрвеня 1999) — беларускі вучоны ў галіне земляробства і меліярацыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1961), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), акадэмік УАСГНІЛ (1972), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), замежны член Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР (1974—1989), доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962). Ганаровы прафесар БСГА (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмию (1936). У 19481950 і 19521959 гадах дырэктар Беларускага НДІ меліярацыі. У 1959—1961 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення меліярацыі і лясной гаспадаркі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 19611972 гадах міністр сельскай гаспадаркі БССР (адзіны ў той час на савецкай прасторы міністр-доктар навук і акадэмік), у 1972—1976 гадах акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, з 1976 года акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства і хімізацыі УАСГНІЛ. У 1979—1988 гадах загадчык лабараторыі Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 19641977 гадах член Прэзідыума АН БССР. У 1988—1992 гадах дарадца пры дырэктары Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі, з 1992 г. член прэзідыума Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. У 19631975 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Працы па праблемах агульнага земляробства, меліярацыі і лугаводства. Даследаваў тэхналагічныя асновы і практычныя прыёмы асваення і выкарыстання тарфяна-балотных глеб, прапанаваў канцэпцыю меліярацыі зямель і аховы навакольнага асяроддзя, распрацаваў тэорыю і практыку пашыранага ўзнаўлення ўрадлівасці глебы, даследаваў сацыяльна-экалагічныя наступствы інтэнсіфікацыі земляробства. Адным з рэзультатаў навукова-практычнай і арганізатарскай дзейнасці С. Г. Скарапанава з'яўляецца павышэнне ўраджайнасці зерневых культур на тэрыторыі Беларусі з 8,3 ц/га ў 1961 г. да 21,4 ц/га ў 1971 г.

Аўтар больш за 600 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 15 манаграфій. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронена 12 доктарскіх і 36 кандыдацкіх дысертацый.

Заснавальнік і першы галоўны рэдактар (у 19631987 гг.) навуковага часопіса «Весці Акадэміі навук БССР. Серыя сельскагаспадарчых навук» (у 1992—2001 і № 1 і 2 за 2002 г. — «Весці Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь», з № 3 2002 г. — «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук»).

Садзейнічаў папулярызацыі дасягненняў навукі і тэхнікі, падымаў пытанні дыспрапорцый у развіцці сяла і горада.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966, 1971), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), Чырвонага Сцяга (1942), Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны I ступені (1944, 1985), «Знак Пашаны» (1958), Дружбы народаў (1980), медалём Францыска Скарыны (1995), медалямі. Узнагароджаны Залатым медалём УАСГНІЛ імя В. Р. Вільямса (1974), медалём Польскай акадэміі навук імя М. Ашчапоўскага (1995), медалём Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР імя Э. Баўра (1975).

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Осушение и сельскохозяйственное освоение болот в Белоруссии. 2 изд. М., 1956 (совм. с А. Ф. Печкуровым, Б. Б. Бельским).
  • Освоение и использование торфяно-болотных почв. Мн., 1961.
  • Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн., 1982 (совм. с У. Ф. Карловским, В. С. Брезгуновым).
  • Расширенное воспроизводство плодородия торфяных почв. М., 1987 (совм. с В. С. Брезгуновым, Н. В. Акуликом).
  • Избранные труды. Мн.: Беларуская навука, 2010.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]