Сцяпан Пятровіч Крашаніннікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Сцяпан Крашаніннікаў)
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяпан Крашаніннікаў

Сцяпан Пятровіч КРАШАНІННІКАЎ (руск.: Степа́н Петро́вич Крашени́нников; 11 лістапада 1711, Масква — 8 сакавіка 1755) — рускі вучоны, даследчык Камчаткі. Акадэмік Пецярбургскай АН (1750).

3 1724 вучыўся ў маскоўскай Славяна-грэка-лацінскай акадэміі, з 1732 ва ўніверсітэце ў Пецярбургу. Удзельнік 2-й Камчацкай экспедыцыі (1733—43). У 1733—36 падарожнічаў па Сібіры. У 1737—41 даследаваў п-аў Камчатка. На аснове сабраных матэрыялаў напісаў навуковую працу па геаграфіі, гісторыі, мовах і быце народаў Камчаткі («Апісанне зямлі Камчаткі»).

Яго імем названы востраў каля Камчаткі, мыс (на в-ве Карагінскім) і гара на Камчатцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крашаніннікаў // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.