Сцяпан Кузьміч Гарбуз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Кузьміч Гарбуз
Дата нараджэння 28 снежня 1894(1894-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1944(1944-08-27) (49 гадоў)
Адукацыя
Партыя КПСС
Род дзейнасці дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

Сцяпа́н Кузьмі́ч Гарбуз (парт. псеўданім Паддубны; 28 снежня 1894, в. Касцюкі, Слуцкі павет, цяпер Уздзенскі раён — 27 жніўня 1944, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Панявежскую на­стаў­ніцкую семінарыю ў Мсціславе ў 1916 годзе[2]. З таго ж года ў арміі, потым настаўнік на Случчыне і Бабруйшчыне[2]. Са студзеня 1919 года ў Чырвонай Арміі на Заходнім фронце. У 1921-24 гадах ва ўстановах Наркамасветы БССР, кіруючы справамі ЦК КП(б)Б, пазней сакратар Калінінскага акруговага камітэта КП(б)Б, у апараце ЦК КП(б)Б. Член КПСС з 1919 года[1].

Скончыў БДУ ў 1925 годзе[1].

З сакавіка 1928 года па снежань 1929 года на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, член ЦК КПЗБ, член сакратарыяту ЦК Кампартыі Польшчы. З 1930 года ў Маскве ў Камуністычным інстытуце журналістыкі, потым на партыйнай і гаспадарчай працы. У 1926 годзе кандыдат у члены, у 1927-28 гадах член ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР[1].

20 ліпеня 1939 года асуджаны трыбуналам Маскоў­скай ВА да 8 гадоў ППК[2]. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны[2].

Зноскі

  1. а б в г Гарбуз Степан Кузьмич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 138. — 737 с.
  2. а б в г Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]