Сцяпонас Дарус

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяпонас Дарус (злева). Банкнота 10 літаў

Сцяпонас Дарус (літ.: Steponas Darius, сапраўднае імя Steponas Jucevičius-Darašius; 8 студзеня 1896 г., хутар Рубішкес, Ковенская губерня — 17 ліпеня 1933) — літоўскі лётчык; разам са Стасісам Гірэнасам паспрабавалі здзейсніць трансатлантычны палёт і загінулі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1907 эміграваў з бацькамі ў ЗША, дзе ў 1917 спрасціў сваё прозвішча. Падчас Першай сусветнай вайны служыў добраахвотнікам у амерыканскай арміі. За службу ў амерыканскім корпусе ў Францыі узнагароджаны медалём Пурпуравае Сэрца. У 1920 вярнуўся ў Літву і ўступіў у літоўскае войска. Скончыў ваеннае вучылішча (1921), затым курсы лётчыкаў (1923). У 1927 ізноў выехаў у ЗША, дзе працаваў у грамадзянскай авіяцыі.