Сыны свабоды (Амерыканская рэвалюцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Сыны свабоды» (англ.: "Sons of Liberty") — арганізацыя амерыканскіх каланістаў, якая змагалася за свабоду самавызначэння амерыканскіх калоній Вялікабрытаніі. Заснавана ў 1765 годзе Самюэлем Адамсам. Пераважна складалася з прадстаўнікоў сярэдняга класа: купцы, ваенныя, інтэлігенцыя, юрысты. «Сыны свабоды» былі адным з аб'яднанняў амерыканскіх каланістаў, незадаволенных падатковай палітыкай метраполіі і іншымі непапулярнымі мерамі ўрада Вялікабрытаніі. Фактычна гэта палітычнае аб'яднанне стала школай падрыхтоўкі палітычных кадраў для будучай дзяржавы ЗША: удзельнік арганізацыі Джон Адамс стаў адным з прэзідэнтаў Злучаных Штатаў, а Джон Хэнкок 3-м прэзідэнтам 1-га Кантынентальнага кангрэса, губернатарам штата Масачусэтс і першым падпісантам Дэкларацыі незалежнасці Злучаных штатаў.

Найбольш вядомыя акцыі «Сыноў свабоды»[правіць | правіць зыходнік]

  • Інфармацыйная вайна з брытанскай ваеннай і грамадзянскай адміністрацыяй пасля бостанскай бойні 1770 г. Сутнасць вайны была ў стварэнні іміджа акупантаў брытанскім вайскоўцам у Бостане і вобраза нявіннай ахвяры забітым бостанцам. Дзеля гэтага друкаваліся спецыяльныя памфлеты і газетныя артыкулы. Адзін з такіх памфлетаў быў распаўсюджаны ў Лондане яшчэ да таго, як туды прыйслалі афіцыйную справаздачу брытанскай адміністрацыі ў Бостане, што спарадзіла бурныя спрэчкі ў грамадстве[1].
  • Інфармацыйная вайна супраць брытанскага чайнага падатка ў 1770-1773 гг.
  • «Бостанскае чаяпіцце»

Цікавыя факты, звязанныя з дзейнасцю арганізацыі і яе членаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Байкот брытанскага чаю ўключаў у сябе элементы тэхналогіі «чорнага піара»: ставіліся медыцынскія абвінавачванні, што чай шкодзіць здароўю, рабіліся заяўленні, што чай з метраполіі трамбуецца ў скрыні бруднымі нагамі кітайскіх рабочых, што там могуць быць блохі, а кантрабандны чай чысты ва ўсіх адносінах[2].
  • Джон Адамс быў адвакатам 9 вайскоўцаў, якія стралялі ў натоўп падчас бостанскай бойкі. Пры гэтым ён назваў натоўп, які атакаваў вайскоўцаў збродам неграў, мулатаў, ірландскіх каталіцкіх свінняў і чужынскай матросні[1].
  • Паміж 1770 і 1773 гг. «Сыны свабоды» была адзінай арганізацыяй, якая паслядоўна змагалася за ідэі аўтаноміі калоній і «ніякага падаткаабкладання без прадстаўніцтва» (no taxation without representation)[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Бостонская бойня // CABAL's Core Память забытых войн и бунтов
  2. Выкрыццё міфаў пра Бостанскае чаяпіцце Архівавана 14 ліпеня 2013. Аўтар Рэй Рафаэл, Бел пераклад А. Берастоўскага // Историческая правда
  3. An Outline of American History. Published by US Information Agency, p.66