Сырдар’інская вобласць (Расійская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сырдар’інская вобласць
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1867
Насельніцтва
  • 1 478 398 чал. (1897)[1]
Сырдар’інская вобласць, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сырдар’інская вобласць — вобласць Расійскай імперыі, якая займала паўночна-заходнюю частку Туркестанскага края і ўваходзіла ў склад Туркестанскага генерал-губернатарства.

Межавала: на поўначы — з Тургайскай і Акмалінскай вобласцю, на ўсходзе — з Сямірэчанскай вобласцю, на поўдні — з Ферганскай і Самаркандскай абласцямі і з Бухарой, на паўднёва-захадзе — з Хівінскімі ўладаннямі, на захадзе — з Аральскім морам. Мела выгляд чатырохвугольніка, расцягнутага па даўгаце. Плошча 504 700 км² (443442 кв. вёрстаў). Найбольшы працяг вобласці па даўгаце — каля 1 173 км (1100 вёрстаў), па шырыні каля — 747 км (700 вёрстаў) Па плошчы Сыр-Дар’інская вобласць, складала каля 70 % усёй плошчы Туркестанскага края і каля 25 % Туркестанскага генерал-губернатарствы.

Паводле дадзеных перапісу 1897 года ў вобласці было 1 478 398 жыхароў (803 411 мужчын і 674 987 жанчын), у тым ліку ў гарадах 205 596. За выключэннем абласнога горада Ташкента, які мае 155 673 жыхароў (самы населены горад Сярэдняй Азіі) у Сырдар’інскай вобласці буйных гарадоў няма.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]