Сыроватачная хвароба
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сыроватачная хвароба | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | T80.6 | |
| МКХ-9 | 999.5 | |
| DiseasesDB | 11970 | |
| eMedicine | med/2105 | |
| MeSH | D012713 | |
Сыроватачная хвароба — алергічнае захворванне, якое развіваецца пры лячэнні імуннымі сыроваткамі жывёльнага паходжання. Уяўляе сабой імунную рэакцыю на ўвядзенне чужародных бялкоў сыроваткі, якая заключаецца ва ўтварэнні вялікай колькасці злучальных іх антыцелаў плазмацытамі арганізма чалавека. Дадзеная рэакцыя з'яўляецца прыватным выпадкам гіперчуллівасці III тыпу. Антыцелы чалавека звязваюць чужародныя бялкі, утвараючы імунныя комплексы. Пры гэтым фагацытоз і камплімент-залежны лізіс комплексаў антыген-антыцелы адбываецца павольна, дазваляючы ім аказваць пашкоджвальнае дзеянне на арганізм. Упершыню апісаў гэта захворванне аўстрыйскі імунолаг Піркэ.
Сімптомы [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па імуналогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |