Сыта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сыта́ — страва у многіх народаў, засалоджаная мёдам вада.

Сыту выкарыстоўвалі ў якасці поснай закраскі для кашы, куцці, кісялю. Самастойна спажывалі ў посныя дні. На памінкі, Дзяды гатавалася абрадавая страва канун — у сыту дадавалі хлеб.

Выкарыстанне ў пчалярстве[правіць | правіць зыходнік]

Пчаляры выкарыстоўвалі вадкую і густую сыту ў якасці падкормкі пчол. Вадкая складалася з 2—3 частак вады і 1 часткі мёду і выкарыстоўвалася вясной і раннім летам з мэтай павелічэння расплоду. Густая сыта гатавалася з 2—3 частак мёду і адной часткі вады і выкарыстоўвалася пры недахопе мёду ў вуллі пасля зімы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]