Сьера-Мадрэ-дэ-Ч'япас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Сьера-Мадрэ-дэ-Ч'япас
Від на хрыбет з Панамерыканскай шаша
Каардынаты: Каардынаты: 15°30′01″ пн. ш. 92°36′01″ з. д. / 15.500278° пн. ш. 92.600278° з. д. (G) (O) (Я)15°30′01″ пн. ш. 92°36′01″ з. д. / 15.500278° пн. ш. 92.600278° з. д. (G) (O) (Я)
Краіна Flag of Mexico.svg Мексіка
Размяшчэнне Цэнтральная Амерыка
Горная сістэма Кардыльеры
Даўжыня ~350 км
Найвышэйшая вяршыня Тахумулька
Вышэйшы пункт 4220 м
Сьера-Мадрэ-дэ-Ч'япас (Мексіка)
Сьера-Мадрэ-дэ-Ч'япас

Сьера-Мадрэ-дэ-Ч'япас (ісп.: Sierra Madre de Chiapas) — горны хрыбет, размешчаны ў паўднёвамексіканскім штаце Ч'япас, а таксама на захадзе Гватэмалы. Хрыбет выцягнуты ўздоўж берага ад Тэўантэпекскага перашыйка на паўднёвы ўсход, яго даўжыня складае каля 350 км, вышэйшая кропка - 4220 м над узроўнем мора. Складзены пераважна вулканічнымі пародамі. Раён сейсмічна актыўны і ў ім часта адбываюцца землятрусы.

На поўдзень ад хрыбта ляжыць вузкая раўніна ўзбярэжжа Ціхага акіяна. На поўначы знаходзяцца даліна ракі Грыхальва і цэнтральная даліна Ч'япас, якія адлучаюць хрыбет ад плато Ч'япас і высакагор'яў Гватэмалы і Гандураса. На ўсход ад Гватэмалы хрыбет фармуе натуральную мяжу паміж Эль-Сальвадорам і Гандурасам.

Па хрыбце праходзіць асноўны водападзел паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі.


Часам хрыбет называюць проста Сьера-Мадрэ. Іншыя назвы хрыбта можна таксама пачуць каля горада Гватэмала - Сьера-дэ-лас-Нубес (Sierra de las Nubes - воблачны горны ланцуг), і на мяжы Гватэмалы з Мексікай - Сьера-дэ-Істакан (Sierra de Istatan).

Прыбярэжныя схілы ў 300-900 гг. н. э. былі населены невялікімі групамі мая; ў канцы XV стагоддзя пераважалі ацтэкі. Першыя іспанскія даследчыкі з'явіліся ў 1524 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]