Сьера-дэ-Перыха
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сьера-дэ-Перыха (ісп.: Sierra de Perijá) — горны хрыбет у Андах, які ўключае масівы Матылонес, Вальедупар, Перыха і Ака, на мяжы Калумбіі і Венесуэлы. З'яўляецца паўночным адгор'ем Усходняй Кардыльеры Калумбіі.
Працягласць хрыбта складае каля 300 км. Максімальная вышыня дасягае 3630 м. Хрыбет складзены метамарфічнымі і асадкавымі пародамі. На схілах растуць пастаянна-вільготныя і пераменна-вільготныя лясы.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
