Сьюзан Полгар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сьюзан Полгар
Zsuzsa Polgár
Краіны: Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг ЗША ЗША
Дата нараджэння: 19 красавіка 1969(1969-04-19)[1] (54 гады)
Месца нараджэння:
Званне: гросмайстар (1991)
Максімальны рэйтынг: 2577 (студзень 2005)
Актуальны рэйтынг: 2 577 (люты 2022)[3]
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ
susanpolgar.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сью́зан (Жу́жа) Полгар (таксама Сьюзан Полджар, англ.: Susan Polgar, народж. венг.: Polgár Zsuzsa; нар. 19 красавіка 1969 Будапешт, Венгрыя) — венгерская, потым амерыканская шахматыстка, восьмая чэмпіёнка свету з 1996 да 1999 года. Заслужаны трэнер ФІДЭ (2004)[4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сьюзан Полгар са сваім мужам

Яе называюць Жужа Полгар: Жужа — памяньшальная форма ад Жужанна (Zsuzsanna).

Яна з’ехала з Будапешта і цяпер жыве ў Нью-Ёрку.

У студзені 1991 года Полгар стала гросмайстарам сярод мужчын. Раней гэта званне атрымалі Нона Гапрындашвілі і Мая Чыбурданідзэ.

У 1996 годзе Полгар стала чэмпіёнкай свету.

У 1999 ФІДЭ пазбавіла Жужу Полгар звання чэмпіёнкі. Пазней яна аспрэчвала гэтае рашэнне ў судзе і выйграла працэс, але званне чэмпіёнкі свету было разыграна.

Сьюзан Полгар гаворыць, акрамя венгерскай, яшчэ на шасці мовах, уключаючы эсперанта, на якой яна гаворыць з самага дзяцінства, нямецкую, рускую, іспанскую, англійскую і іўрыт.

Аб Сьюзан Полгар каналам National Geographic Channel быў зняты дакументальны фільм «Мой выдатны мозг: Зрабіце з мяне генія».

Сёстры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Susan Polgar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. FIDE FIDE Standard Ratings as of 28 February 2022 — 2022.
  4. http://www.globalchessakademy.com/index.php?opyion=com_content&task=view&id=24&Itemid=42(недаступная спасылка) Global Chess Academy

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]