Сэптыма
Сэптыма (лац.: septima — сёмая) — музычны інтэрвал шырынёй у сем ступеней, пазначаецца лічбай 7.
Разнавіднасці сэптымы [правіць]
1. Вялікая сэптыма — інтэрвал у сем ступеней і пяць з паловай тонаў, пазначаецца в. 7
2. Малая сэптыма — інтэрвал у сем ступеней і пяць тонаў, пазначаецца м. 7
3. Павялічаная септима — інтэрвал у сем ступеней і шэсць тонаў. Пазначаецца пав. 7, энгарманічна роўная чыстай актаве, у музыцы практычна не выкарыстоўваецца.
4. Паменшаная септима — інтэрвал у сем ступеней і чатыры з паловай тоны, пазначаецца пам. 7. Энгарманічна роўная вялікай сэксце.
Паменшаная сэптыма на VII ступені гарманічнага мажору і мінору з'яўляецца характэрным інтэрвалам і пераходзіць у чыстую квінту на I ступені (танічная). Таксама можа быць пабудаваная:
- У мажоры на II павышанай і на III (з удзелам II паніжанай) ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон пераходзіць у малую сэксту на III ступені.
- У міноры на IV павышанай і на V (з удзелам IV паніжанай) ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон пераходзіць у малую сэксту на V ступені.
Акустыка сэптымы [правіць]
У натуральным ладзе суадносіны частот крайніх гукаў вялікай і малой сэптым складаюць адпаведна 8:15 і 5:9.
Гучанне [правіць]
- Малая сэптыма:
- Вялікая сэптыма:
| Музычныя інтэрвалы | |
|---|---|
| Простыя | Прыма · Секунда · Тэрцыя · Кварта · Квінта · Сэкста · Сэптыма · Актава |
| Складовыя | Нона · Децыма · Ундэцыма · Дуадэцыма · Тэрцдэцыма · Квартдэцыма · Квінтдэцыма |
| Асаблівыя | Схізма · Дыясхізма · Кома · Дыеса · Ліма · Апатома · Дытон · Паўдытон · Трытон · Ваўчыная квінта · Цент · Паўтон · Міліактава |
