Сэсар Вальеха
| Сэсар Аўраам Вальеха Мендоса | |
| (ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza | |
Сэсар Вальеха, 1929 |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
15 красавіка 1938 (46 гадоў) |
| Месца смерці: |
Парыж |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
празаік, драматург, публіцыст, палітычны дзеяч |
Сэсар ВАЛЬЕХА (ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza; 16 сакавіка 1892, г. Сант'яга-дэ-Чука, Перу — 15 красавіка 1938) — перуанскі празаік, паэт.
У першым зборніку вершаў «Чорныя геральды» (1918; бел. пер. Р. Барадуліна, 1993) элементы паэтыкі лацінаамерыканскага мадэрнізму арганічна спалучаны з протаавангардысцкімі тэндэнцыямі і індзейскім фальклорам. У 1920—21 зняволены за ўдзел у сялянскіх хваляваннях. У турме напісаў зборнік «Трыльсе» (1922), вытрыманы ў традыцыях авангардысцкай паэзіі. 3 1923 у эміграцыі (Францыя, Іспанія). У 1928 і 1931 наведаў СССР. Напісаў раман пра рабочых-індзейцаў «Вальфрам» і публіцыстычную кнігу «Расія ў 1931 годзе» (абодва 1931). Пад уражаннем грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—39 стварыў цыкл «Іспанія, няхай абмінае мяне чаша гэта» (выд. 1939). Сталая творчасць (зборнік «Чалавечыя вершы», выд. 1939) характарызуецца прастатой і эмацыянальнасцю, спалучэннем авангардысцкага наватарства з сацыяльнай і агульначалавечай праблематыкай. Аўтар публіцыстычнай кнігі «Супраць прафезійнай тайны», «Мастацтва і рэвалюцыя» (абедзве выд. 1973).
Літаратура [правіць]
- Міхееў К. Вальеха // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
- Ferrari A. El universo poético de César Vallejo: ensayo. Carácas: Monte Ávila, 1972
- Ortega J. César Vallejo. Madrid: Taurus, 1975
- Franco J. César Vallejo: the dialectics of poetry and silence. Cambridge; New York: Cambridge UP, 1976.
- Larrea J. César Vallejo y el surrealismo. Madrid: A. Corazón, 1976
- Sharman A. The poetry and poetics of Cesar Vallejo: the fourth angle of the circle. Lewiston: Edwin Mellen Press, 1997.
- César Vallejo: recopilación de textos sobre César Vallejo/ Raúl Hernández Novás, ed. El Vedado, La Habana,: Centro de Investigaciones Literarias, Casa de las Américas; Santafé de Bogotá: Impr. Patriótica del Instituto Caro y Cuervo, 1999
- Kapsoli Escudero W. César Vallejo en la crítica internacional. Lima: Universidad Ricardo Palma, 2001
- Hart S.M., Polar J.C. César Vallejo: a critical bibliography of research. London: Tamesis; Rochester: Boydell and Brewer, 2002
- Rodríguez Chávez I. César Vallejo al pie del orbe. Lima: Universidad Ricardo Palma, 2006
- Сесар Вальехо: Биобиблиографический указатель/ Сост. В.Гинько. М.: Книга, 1986.
Спасылкі [правіць]
- Сайт Асацыяцыі Сэсара Вальеха (ісп.)
- Вершы on line(ісп.)