Сэсю

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сэсю Тоё
англ.: Sesshu Toyo
Фатаграфія
Дата нараджэння:

1420(1420)

Месца нараджэння:

Акахама,
правінцыя Біцю,
Японія

Дата смерці:

8 жніўня 1506(1506-08-08)

Месца смерці:

Атаесі, Японія

Грамадзянства:

Flag of Japan.svg Японія

Тоё Сэсю (яп.: 雪舟, 1420, Місу - 8 жніўня 1506) — японскі мастак, адзін з найвялікшых жывапісцаў японскага Сярэднявечча, майстар манахромнага жывапісу. Дзэнскі манах. Вучань японскага мастака Сюбуна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1420 годзе ў паселішчы Акахама, правінцыя Біцю (цяпер вёска Місу, акруга Цукуба, прэфектура Акаяма).

Тоё Ода паходзіў са збяднелай сялянскай сям'і, некалі вядомага роду святароў, жывапісцаў, паэтаў і садаводаў - Тоё. У сям'і хлопчыка называлі Ода - «таполя».

Быў будыйскім святаром. Жыў у храме Секакудзі ў Кіёта, затым у замку Атуі ў Ямагуці (1465).

Вывучаў дзэн ў г. Соя, затым у Кіёта, дзе яго настаўнікам у жывапісе быў Тэнсё Сюбун.

У 1467-1469 Сэсю жыў у Кітаі, куды адправіўся з гандлёвай місіяй. Дабраўся да Пекіна, рабіў там насценныя роспісы, замоўленыя яму Упраўленнем па рытуалах. Па вяртанні на радзіму пасяліўся ў храме Ункакудзі ў Ямагуці, адсюль назва яго мастацкай школы - Ункоку-ру.

У 1469 вярнуўся ў Японію, дзе жыў у правінцыі Бунго (цяпер прэфектура Оіта), затым у манастыры Ункакан ў правінцыі Суо (цяпер прэфектура Ямагуці).

Памёр у Атаёсі ў 1506 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.