Сюаньцзан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сюаньцзан. Насценны роспіс пячоры Магао. 9 ст.

Сюаньцзан (Чань Хуэй) (602-664) — кітайскі будыйскі манах, вучоны, філосаф, падарожнік і перакладчык часоў дынастыі Тан.

Сюаньцзан нарадзіўся ў 602 як Чэнь І (陈 袆) у сям'і вучоных. Ён вядомы сваім сямнаццацігадовым падарожжам у Індыю, дзе ён вучыўся і меў зносіны са знакамітымі будыйскімі майстрамі, у прыватнасці ў манастыры Наланда.

Сюаньцзан прывёз з Індыі 657 тэкстаў на санскрыце. Ён атрымаў падтрымку імператара, і арганізаваў вялікую школу перакладаў у горадзе Чан'ань, прыцягваючы да працы шматлікіх вучняў па ўсёй Усходняй Азіі. Ён пераклаў на кітайскую мову 1330 твораў. Найбольшую цікавасць для яго ўяўляла школа Ёгачара (кіт. 瑜伽 行 派) або Чытаматра (кіт. 唯识).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Sally Hovey Wriggins. Xuan Zang: A Buddhist Pilgrim on the Silk Road. Westview Press, 1996.
    HC ISBN 0-8133-2801-2 PB ISBN 0-8133-3407-1
  • On Yuan Chwang’s Travels in India tr.Thomas Watters. Reprint. New Delhi, Munshiram Manoharlal, 1996 ISBN 81-215-0336-1.
  • Stanislas Julien: Memoires sur les contrées occidentales, 1857 Paris

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Школы далёкаўсходняга будызму