Сюрыкэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сякэны — віды сюрыкэнаў

Сюрыкэн (яп. 手里 剣 (літаральны пераклад: «лязо, схаванае ў руцэ») — японская кідальная зброя для схаванага нашэння (хоць часам выкарыстоўвалася і для ўдараў). Уяўляе з сябе невялікія клінкі, вырабленыя па тыпу паўсядзённых рэчаў: зорачак, іголак, цвікоў, нажоў, манет і гэтак далей.

Знешні выгляд сюрыкэнаў адлюстроўвае цікавасць японцаў да містыцызму. Часта розныя знакі наносіліся і на паверхню самой зброі.

Існуе два асноўныя віды сюрыкэнаў: бо-сюрыкэны і сякэны (сярод сякэнаў адрозніваюць хіра-сюрыкэны, сэмбан-сюрыкэны, тэпан-сюрыкэны).