Сябры, тэлесерыял

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сябры
Friends
Застаўка серыяла "Сябры".jpg
Жанр сіткам
Працягласць 20–22 хвілін (эпізод)
22–65 хвілін (пашыраныя эпізоды на DVD)
Стваральнік Дэвід Крэйн, Марта Каўфман
Выканаўчы
прадзюсар
Дэвід Крэйн
Марта Каўфман
Кевін Брайт
Міхаэль Боркаў (4 сезон)
Майкл Кёрціс (5 сезон)
Адам Чэйз (5 і 6 сезоны)
Грэг Мэлінз (5–7 сезоны)
Уіл Кэлхоўн (7 сезон)
Скот Сілверы (8–10 сезоны)
Шана Голдберг-Міхан (8–10 сезоны)
Эндру Рэйч (8–10 сезоны)
Тэд Кохен (8–10 сезоны)
Акцёры Джэніфер Эністан
Кортні Кокс
Ліза Кудрау
Мэт Ле-Блан
Мэцью Перы
Дэвід Швімер
Тытульная тэма "I'll Be There for You" The Rembrandts
Краіна-вытворца Flag of the United States.svg ЗША
Мова англійская
На экранах 22 верасня 1994 – 6 мая 2004
Колькасць сезонаў 10
Колькасць серый 236 (Спіс серый)
Наступнае шоў Джоўі (2004–06)
Афіцыйны сайт
Профіль у базе IMDb

Сябры — амерыканскі камедыйны тэлевізійны серыял, створаны рэжысёрамі Дэвідам Крэйнам і Мартай Каўфман. Прэм'ерныя паказы ўсіх дзесяці сезонаў выходзілі ў эфір на тэлеканале NBC з 22 верасня 1994 па 6 мая 2004 года. У цэнтры сюжэту жыццё шасці сяброў, якія жывуць на Манхэтане, адным з раёнаў Нью-Ёрка. Серыял «Сябры» быў спрадзюсаваны кампаніяй «Брайт/Каўфман/Крэйн прадакшэнс» (лац.: Bright/Kauffman/Crane Productions) сумесна са студыяй Warner Bros. Television. Першапачаткова выканаўчымі прадзюсарамі серыяла былі Кевін Брайт, Марта Каўфман і Дэвід Крэйн, а ў наступных сезонах з'яўляліся і іншыя.

Каўфман і Крэйн пачалі працу над серыялам пад назвай «Кафэ Бяссонніца» з лістапада па снежань 1993 года. Яны прадставілі ідэю Кевіну Брайту, з якім працавалі раней, і разам яны склалі сцэнарый на сямі старонках для NBC. Пасля некалькіх правак і змяненняў сцэнара, уключаючы другую назву серыяла «Сябры як мы», серыял атрымаў канчатковую назву «Сябры». Здымкі серыяла праходзілі на Warner Bros. Studios у Бербанку, Каліфорнія. Фінальны эпізод (236-ю серыю), паказаны 6 мая 2004 года, паглядзела 52,5 мільёна амерыканскіх тэлегледачоў, што зрабіла яго чацвёртым па папулярнасці фінальным эпізодам у гісторыі тэлебачання і самым папулярным эпізодам дзесяцігоддзя.

«Сябры» атрымліваў станоўчыя водгукі на працягу ўсяго паказу, стаўшы адным з самых папулярных сіткамаў усіх часоў. Серыял атрымаў мноства ўзнагарод і агулам атрымаў 63 намінацыі прэміі «Эмі». Пасля прэм'еры серыял імгненна стаў хітом, нязменна застаючыся ў першай дзесятцы рэйтынгаў папулярнасці. Шматлікія крытыкі лічаць яго адным з лепшых шоу у гісторыі тэлебачання, уключаючы TV Guide, які паставіў серыял на 21 месца ў спісе 50 лепшых тэлевізійных шоу ўсіх часоў. У 1997 годзе «Эпізод з відэа з выпускнога балю» заняў 100-е месца ў спісе 100 найвялікшых эпізодаў усіх часоў па версіі TV Guide. Акрамя таго, у 2013 годзе серыял «Сябры» заняў 24-е месца ў спісе 101 лепшага сцэнарыя для тэлебачання ўсіх часоў па версіі гільдыі сцэнарыстаў.

Стаўшы фаварытам кінакрытыкаў і камерцыйна паспяховым культурным феноменам, серыял аказаў значны культурны ўплыў, які працягваецца па гэты дзень. Кавярня «Цэнтральная кавярня» (англ.: The Central Perk), якая займала бачнае месца ў сіткоме, мае розныя імітацыі па ўсім свеце. На сёння «Сябры» працягваюць распаўсюджвацца. Усе дзесяць сезонаў даступныя ў стандартным разрозненні на DVD і ў фармаце высокай якасці на Blu-ray. Пасля заканчэння серыяла быў зняты спін-оф пра аднаго з галоўных герояў «Сяброў» з аднайменнай назвай «Джоўі».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэмія «Эмі» ў катэгорыі Лепшы камедыйны серыял 2001—2020 Шаблон:Must See TV