Сядзячы Бык
Сядзячы Бык (на мовах сіў: Tatanka Iyotake, альбо Tatanka Iyotanka, альбо Ta-Tanka I-Yotank) (каля 1831 – 15 снежня 1890) — шаман, лідар індзейцаў ханкпапа (адна з сямі галінаў лакота, індзейскага племені з групы сіў), натхняльнік бітвы пры Малым Бігхарне 25 чэрвеня 1876, у якой 1200 індзейцаў сіў і чыене разбілі войскі амерыканскіх улад. Гэтая бітва лічыцца адной з найзначнейшых перамог індзейцаў.
Пасля доўгі час хаваўся разам з племенем на тэрыторыі Канады. 20 ліпеня 1881 здаўся амерыканскім уладам. Яму абвясцілі амністыю. Пэўны час выступаў з Шоў Дзікага Захаду Біла Коды. Калі яго прасілі звярнуцца да глядачоў, ён праклінаў іх на роднай мове.
У 1890 улады загадалі арыштаваць яго па падазрэнні ў здрадзе. У бойцы пры арышце Сядзячы Бык і яго сын загінулі.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзячы Бык
