Сякера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сякера

Сякера — працоўная прылада, прызначаная для рубання і цесання. Таксама выкарыстоўваецца як халодная зброя.

Сякера — клін, выраблены звычайна з сталі, з адтулінай, у якое ўстаўляецца сякерышча. Супрацьлеглы ад кліну бок сякеры называецца абухом. Яго можна выкарыстаць, як малаток.

Сякера — адна з самых старажытных прылад чалавека. Яе выкарыстоўвалі ўжо дзясяткі тысяч гадоў таму. Старажытныя сякеры вырабляліся з каменя і сякерышча да іх прывязваліся. Медныя, бронзавыя, жалезныя і сталёвыя сякеры з'яўляліся адразу, як толькі развіваліся адпаведныя тэхналогіі.

Сякера — прыклад простага механізму, кліну ці двайной нахільнай плоскасці. Дзякуючы такой будове памяншаецца высілак, які патрабуецца ад лесаруба або цесляра. Акрамя таго, сякерышча дзейнічае як рычаг, што дазваляе павялічыць высілак, прыкладзены да кліну. Часам, пры склюдаванні выкарыстоўваецца не поўная даўжыня сякерышча. Пры гэтым памяншаецца эфектыўнасць, але павялічваецца дакладнасць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).