Сяло Маган

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Сяло Маган
Маҕан

Каардынаты: 62°06′00″ пн. ш. 129°32′00″ у. д. / 62.1° пн. ш. 129.533333° у. д. (G) (O) (Я)62°06′00″ пн. ш. 129°32′00″ у. д. / 62.1° пн. ш. 129.533333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Насельніцтва (2007)
1768 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
4112
Паштовыя індэксы
677904

Сяло Маган (Расія)
Сяло Маган
Сяло Маган

Маган (якуцк.: Маҕан) — сяло на тэрыторыі гарадской акругі «Якуцк», у 24 км на паўночны захад ад горада Якуцка. З'яўляецца транспартным цэнтрам. У межах пасёлка - аэрапорт, дапаможныя службы лётнай гаспадаркі, цэнтральная сядзіба рэспубліканскай сортавыпрабавальнай станцыі «Маган». Асноўныя галіны гаспадаркі - гадаванне буйной рагатай жывёлы, земляробства (бульбаводства, агародніцтва). Ёсць клуб, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, установы аховы здароўя, гандлю і бытавога абслугоўвання.

Насельніцтва - 1768 чалавек (2007).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У час Вялікай Айчыннай вайны аэрадром Магана выкарыстоўваўся для пасадкі самалётаў амерыканцаў для пастаўкі тавараў па ленд-лізу, бо найблізкі аэрадром да Якуцка не падыходзіў для гэтых мэтаў з-за менш ўдалага месцазнаходжання і часта быў пакрыты смугой. Для прыёму цяжкіх транспартных самалётаў саюзнікаў была пабудавана самая доўгая грунтавая пасадачная паласа ў СССР, даўжынёю 3,4 км.

Аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў ў 1978 годзе. У 2004 годзе пасёлак Маган аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў.