Сямён Аляксандравіч Альтшулер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сямён Аляксандравіч Альтшулер (24 верасня 1911, Віцебск24 студзеня 1983) — расійскі фізік, стваральнік навуковай школы ў галіне парамагнетызму. Член-карэспандэнт АН СССР (1976). Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і віцебскіх яўрэяў. Скончыў Казанскі ўніверсітэт (1932), дзе працаваў з 1934 г. (з 1954 загадчык кафедры). У 1977—83 гг. член Прэзідыума Казанскага філіяла АН СССР.

Навуковыя працы па магнітнай радыёспектраскапіі, электронным парамагнітным рэзанансе, тэорыі парамагнетызму. Прадказаў (разам з І. Я. Тамам; 1934) наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту, вызначыў яго знак і дакладна ацаніў велічыню. Адкрыў (разам з Б. М. Козыравым і С. Г. Саліхавым; 1948) звыштонкую структуру спектраў электроннага парамагнітнага рэзанансу. Прадказаў акустычны парамагнітньі рэзананс (1952; зарэгістраваны як адкрыццё ў 1974), пабудаваў яго тэорыю, што прывяло да стварэння квантавай акустыкі. Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядзерных спінаў ванфлекаўскіх парамагнетыкаў (1966).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альтшулер Сямён Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 1. — С. 285.