Сям'я Барберыні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб сям'і Барберыні D'azur, a trois abeilles d'or

Барберыні — магутнае і багатае італьянскае сямейства, якое атабарылася ў Фларэнцыі ў XI стагоддзі. У 1623 годзе адзін з прадстаўнікоў сямейства — Мафеа Барберыні — узышоў на папскі трон пад імем Урбана VIII і заснаваў княжацкую дынастыю Барберыні — якая прадстаўляла чорную знаць.

З 1624 года мужчынскія прадстаўнікі роду — генуэзскія патрыцыі, з 1626 года ўсе члены роду — рымскія нобілі.

Карла (15621630), старэйшы брат Папы Урбана VIII, з 1623 года — генерал Рымскай Царквы, у 1627 годзе атрымаў тытул герцага дзі Мантэратонда (канфіскаваны ў 1646 годзе, адноўлены ў 1654 годзе).

Другі сын Карла, Тадэа (16031647), у 1630 годзе атрымаў тытулы прынца дзі Палестрына, герцага дзі Негрола, дзі Калальта і дзі Монтэлібрэта і маркіза дзі Карэсэ.

Антоніа (1569—1646), Франчэска (15971679), Антоніа (16071671), Карла (1630—1704), Франчэска (1662—1738) былі кардыналамі.

Апошняя прадстаўніца роду, прынцэса Карнелія Барберыні (17161797), выйшла замуж за Джуліа Чэзарэ Калона, прынца дзі Карбаньяна.

Уладанні і тытулы Барберыні перайшлі да сямейства Калона, адна з малодшых галін якога прыняла прозвішча Барберыні.

Палац Барберыні, бібліятэка Барберыні і плошча Барберыні ў Рыме застаюцца сведчаннямі велічы сям'і.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons