Сям'я Рабінзонаў
| Востраў Надзеі | |
| Stranded | |
| Жанр | |
|---|---|
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Аўтар сцэнарыя |
Раман: |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар |
Рышард Ленчэўскі |
| Кампазітар |
Станіслас Сірэвіч |
| Кінакампанія |
Hallmark Entertainment |
| Працягласць |
120 хвіл. |
| Краіна | |
| Мова | |
| Год | |
| IMDb | |
«Востраў Надзеі» ці «Сям'я Рабінзонаў»[Крыніца?] (англ.: Stranded) — прыгодніцкая драма па рамане Ёхана Дэвіда Уіса «Швейцарская сям'я Рабінзонаў».
Сюжэт[правіць]
Дэвід Рабінзон — глава вялікага сямейства, абвінавачаны ў злачынствах супраць кароны, прысуджаны да катаргі. Яго жонка і дзеці вырашаюць адправіцца з ім да месца адбывання пакарання, але карабель з усёй сям'ёй церпіць крушэнне. Рабінзоны трапляюць на незаселены астравок, дзе ім прыйдзецца навучыцца выжываць і прыстасавацца да новага жыцця. Але праз некалькі гадоў на востраве выяўляецца маўклівы абарыген, а на гарызонце з'яўляецца карабель з піратамі. Рабінзонаў ізноў атачае небяспека.
У ролях[правіць]
- Ліям Канінгем — Дэвід Рабінзон
- Брана Баіч — Лара Рабінзон
- Роджэр Алам — Томас Блант
- Джэсі Спенсер — Фрыц Рабінзон
- Ніл Ньюбан — Эрнст Рабінзон
- Эндру Лі Потс — Джэйкаб Рабінзон
- Чарлі Лукас — маленькі Джэйкаб
- Джэна Харысан — Эмілі Мантроз
- Эма Пірсан — Сара Рабінзон
- Боні Райт — маленькая Сара
- Руперт Холідэй-Эванс — Робертс
- Фрэнсіс Маджы
- Джордж Косціган
- Дэвід Еленд — капітан Мантроз
Спасылкі[правіць]
- Stranded (TV 2002)(англ.) на сайце Internet Movie Database