Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Ігнатовіч)
Футбол
Сяргей Ігнатовіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1992(1992-06-29)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 88 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2019 Беларусь Дынама (Мінск) 48 (-38)
2012   Беларусь Бяроза-2010 10 (-11)
2013   Беларусь Бяроза-2010 20 (-19)
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 18 (-23)
2021 Беларусь Мінск 3 (-3)
2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 24 (-26)
2023— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 21 (-23)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (-7)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (-9)
2012 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (-4)
2017— Беларусь Беларусь 8 (-9)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Сяргей Ігнатовіч (нар. 29 чэрвеня 1992, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2009 года пачаў гуляць за дубль мінчан.

Першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2012 вярнуўся ў «Дынама», гуляў за дубль, нярэдка з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнага складу. 26 верасня 2012 дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама», выйшаўшы на замену на 67-й хвіліне ў кубкавым матчы з пінскай «Хваляй» (5:0).

Сезон 2013 зноў правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». У 20 матчах прапусціў усяго 19 галоў, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе.

У пачатку сезона 2014 вярнуўся ў асноўную каманду «Дынама» і замацаваўся ў якасці другога брамніка. 24 жніўня 2014 дэбютаваў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адгуляўшы увесь матч са «Слуцкам» (0:0). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан, чаргуючыся з Аляксандрам Гутарам.

У сезоне 2015 Гутар замацаваўся ў асноўным складзе, а Ігнатовіч застаўся другім брамнікам каманды. У чэрвені 2016 года, пасля пераходу Гутара ў расійскі «Арэнбург», стаў іграком стартавага складу. У пачатку 2017 года, пасля няўдалай гульні ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) саступіў месца ў аснове Андрэю Клімовічу, аднак у ліпені зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У верасні 2017 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца 2019 года[4]. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы.

У сезоне 2018 быў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова, а ў 2019 годзе — другім брамнікам пасля Максіма Плотнікава. Толькі ў кастрычніку і лістападзе ў сувязі з траўмай Плотнікава займаў месца ў браме асноўнай каманды. У лістападзе 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[5].

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[6]. У сезоне 2020 рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргуючыся ў складзе з Паўлам Паўлючэнкам.

У студзені 2021 года далучыўся да «Мінска» і ў лютым афіцыйна падпісаў пагадненне з клубам[7]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, але хутка атрымаў траўму і больш на полі не з’яўляўся. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[8].

У красавіку 2022 года стаў іграком «Іслачы»[9]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10].

У студзені 2023 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[11], дзе стаў асноўным брамнікам. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2010—2011 гадах быў асноўным брамнікам юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў).

У 2012—2013 гадах быў другім брамнікам моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года) пасля Арцёма Сарокі. Усяго ў аснове за моладзевую зборную правёў тры матчы.

13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Грузіі (2:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 11 −7
2010 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 32 −21
2011 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 25 −26
2012 (1) Д2 Бяроза-2010 Беларусь 10 −11
2012 (2) дубль Дынама (Мінск) Беларусь 10 −8
2013 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 20 −19
2014 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 8 −6
2015 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 2 −0
2016 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 16 −12
2017 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 13 −6
2018 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 4 −3
2019 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 5 −11
2020 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 18 −23
2021 Д1 Мінск Беларусь 3 −3
2022 Д1 Іслач Беларусь 24 −26
2023 Д1 Шахцёр Беларусь 21 −23

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sergey Ignatovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Ignatovich // FBref.com
  3. https://fcisloch.by/player.asp?id=Sergej-Ignatovich-603&season=2023MEN
  4. Сергей Игнатович продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (6 верасня 2017). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  5. Минское "Динамо" объявило о расставании с Игнатовичем (руск.). football.by (30 лістапада 2019). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  6. Игнатович - новый голкипер брестского "Динамо" (руск.). football.by (20 студзеня 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  7. Сергей Игнатович подписал контракт с "Минском" (руск.). football.by (6 лютага 2021). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  8. Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  9. Сергей Игнатович подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (15 красавіка 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  10. Футбол. Голкипер "Ислочи" Сергей Игнатович покинул клуб в статусе свободного агента (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2023. Праверана 1 студзеня 2023.
  11. Сергей Игнатович сменил "Ислочь" на "Шахтер" (руск.). football.by (5 студзеня 2023). Праверана 5 студзеня 2023.
  12. Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 14 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]