Сяргей Аляксандравіч Каваленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксандравіч Каваленка
Род дзейнасці палітычны актывіст, будаўнік
Дата нараджэння 16 студзеня 1975(1975-01-16) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Васілевіч
Маці Лідзія Уладзіміраўна
Жонка Алена
Дзеці сын Валянцін (нар. 2005), дачка Вікторыя (нар. 2011)
Партыя
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Аляксандравіч Каваленка (нар. 16 студзеня 1975, Віцебск) — беларускі палітычны актывіст, сябра КХП-БНФ, былы палітвязень Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жыхар г. Віцебска. Прыватны прадпрымальнік, займаўся рамонтам памяшканняў. Жанаты з 18 чэрвеня 2004 г.[1], мае двух дзяцей[2]. У верасні 2010 года развёўся, каб не было ціску на сваякоў у сувязі з крымінальнай справай. 17 лютага 2012 г. сужэнцы аднавілі шлюб падчас знаходжання Сяргея ў следчым ізалятары ў Віцебску[3].

Храналогія пераследу[правіць | правіць зыходнік]

Зрабіўся вядомым пасля таго, як 7 студзеня 2010 г. вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебска. Сяргей быў затрыманы у той жа дзень на плошчы Перамогі ў Віцебску.[4] Праз 3 дні, 10 студзеня, згодна з пастановай пракурора горада Віцебска, Каваленка змешчаны ў СІЗА на два месяцы. Абвінавачаны па ч. 1 арт. 339 КК РБ (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 363 (супраціў работніку праваахоўных органаў пры выкананні ім службовых абавязкаў). 13 сакавіка 2010 г. вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

14 мая 2010 г. суд Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (суддзя — Яўген Буруноў) прысудзіў Сяргея Каваленку на тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд абавязаў Каваленку выплаціць маральную кампенсацыю: міліцыянерам Іванову і Палітыку — па 1 млн, міліцыянеру Максімаву — 1,5 млн, прадпрыемству «Гарсвятло» за пашкоджаную ілюмінацыю — 1,222 млн, «Зелянбуду» — 0,062 млн рублёў.

Суд над Каваленкам выклікаў вялікі розгалас, праваабаронцы сведчылі пра палітычны характар працэсу над актывістам[2]. Газета «Наша Ніва» назвала Каваленку «героем года» ў сваім спісе найбольш вядомых людзей за 2010 год[5].

Неаднаразова затрымліваўся паводле абвінавачання ў парушэнні рэжыму адбыцця пакарання.

У канцы снежня 2011 г. Каваленка быў зноў арыштаваны і абвінавачаны ў парушэнні рэжыму адбывання пакарання. З 19 снежня 2010 Каваленка трымаў сухую галадоўку, з 16 студзеня 2012 г. яго пачалі гвалтоўна карміць[6].

24 лютага 2012 г. суд Першамайскага раёна Віцебска (суддзя — Алена Жук) прызнаў вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК РБ) і прысудзіў да 2 гадоў 1 месяца калоніі агульнага рэжыму.[7]

Пасля прысуду Каваленка ізноў распачаў ужо спыненую раней галадоўку. Перад тым, як вязня перавялі ў Магілёўскую калонію № 19, ён патрапіў у Рэспубліканскі турэмны шпіталь і псіхіятрычную бальніцу ў Навінках. Галадоўкі Сяргея Каваленкі агулам доўжыліся каля 3 месяцаў, за час якіх ён схуднеў на 40 кілаграмаў.

Вызвалены з калоніі № 19 г. Магілёва ўвечары 26 верасня 2012 г.. Каваленку вызвалілі на падставе напісанага пад ціскам прашэння аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Для таго каб ён падпісаў прашэнне, на яго здзяйсняўся ўціск. Яго некалькі разоў кідалі ў карцар, а таксама шантажавалі сынам.[8]

Пасля вызвалення у 2013 годзе выехаў вучыцца ў Польшчу.[9]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[10].

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Яна Ільіна. Алена Каваленка: «Я за Сяргеем, як за каменнай сцяной». Грамадства. Народныя навіны Віцебска  (англ.). Праверана 7 сакавіка 2012.
  2. а б Сяргей Каваленка. Бачына «Свабоду палітвязням». Праверана 23 лютага 2012.
  3. Ён не проста абсалютна белы. Ён пайшоў ужо жоўтымі плямамі. Наша Ніва. Праверана 23 лютага 2012.
  4. https://charter97.org/ru/news/2010/1/7/25202/
  5. Зміцер Панкавец. Чалавек года — Мікалай Казлоў. Наша Ніва. Праверана 23 лютага 2012.
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). «Салідарнасць». Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2014. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  7. https://charter97.org/ru/news/2012/2/24/48459/
  8. http://newsby.org/by/2012/09/27/text25039.htm
  9. http://nashaniva.by/?c=ar&i=114167&lang=ru
  10. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. — 2013 г. — 124—125 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]