Сяргей Аляксандравіч Ясенін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксандравіч Ясенін
руск.: Сергей Александрович Есенин
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 верасня (3 кастрычніка) 1895[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1925(1925-12-28)[2][4][…] (30 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Anna Izryadnov[d], Зінаіда Мікалаеўна Райх[d], Айседора Дункан і Соф'я Андрэеўна Ясеніна-Талстая[d]
Дзеці Таццяна Сяргееўна Ясеніна[d], Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін і Канстанцін Сяргеевіч Ясенін[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Гады творчасці 19101925
Жанр паэзія, верш і narrative poetry[d]
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
esenin.ru (руск.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярге́й Алякса́ндравіч Ясе́нін (21 верасня (3 кастрычніка) 1895, сяло Канстанцінава, Разанская губерня — 28 снежня 1925, Ленінград) — рускі паэт, адзін з самых папулярных і вядомых рускіх паэтаў XX стагоддзя.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў царкоўна-настаўніцкую школу ў Спас-Клепіках (1912). У 1912—15 працаваў канторшчыкам, карэктарам, вучыўся ў Народным універсітэце імя А. Шаняўскага ў Маскве, удзельнічаў у Сурыкаўскім літаратурна-музычным гуртку. Паводле афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам.

Быў жанаты з Айседорай Дункан.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1914 (верш «Бяроза»). 3 першых зборнікаў «Радуніца» (1916), «Блакіт», «Ператварэнне», «Сельскі часаслоў» (усе 1918) выступіў як тонкі лірык, майстар глыбока псіхалагізаванага пейзажу, пясняр вясковай Русі, знаўца народнай мовы і народнай душы. У 1919—23 уваходзіў у групу імажыністаў. У кнізе «Масква кабацкая» (1924), паэмах «Кабыліныя караблі» (1920), «Чорны чалавек» (апубл. 1926) трагічнае светаадчуванне, душэўны неспакой. У паэмах «Балада пра дваццаць шэсць», кнізе «Русь Савецкая» (абедзве 1924) імкненне спасцігнуць паслярэвалюцыйную Расію. У паэме «Ганна Снегіна» (1925) рамантычнае каханне на фоне рэвалюцыйных падзей у роднай вёсцы. Пачуццём душэўнага прасвятлення, светлага кахання, шчырай любові да Радзімы прасякнуты цыкл вершаў «Персідскія матывы» (1925). Выразнымі рысамі паэзіі Сяргея Ясеніна з'яўляюцца персаніфікацыя прыродных з'яў, багатая палітра фарбаў з мноствам адценняў, надзвычайная меладычнасць.

Аўтар драматычных паэм «Пугачоў» (1922), «Краіна нягоднікаў» (1924—26), аповесці «Яр» (1916), апавяданняў «Каля Светлай Вады» (1916), «Бабыль і Дружок» (1917), нарыса пра ўражанні аб паездцы ў ЗША «Жалезны Міргарад» (1923), літаратурна-крытычных артыкулаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Собр. соч. Т. 1—6. М, 1977—80.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбранае: Вершы і паэмы. Мн., 1976.

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. а б Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  3. Литературная энциклопедияКоммунистическая академия, Большая российская энциклопедия, Художественная литература, 1929.
  4. Есенин Сергей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.