Сяргей Анатольевіч Старасцін
| Сяргей Анатолевіч Старасцін | |
Сяргей Старасцін, Звянігарад, 2 чэрвеня 2005 года. |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
30 верасня 2005 (52 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
Сяргей Анатольевіч Старасцін (руск.: Серге́й Анато́льевич Ста́ростин; 24 сакавіка 1953, Масква — 30 верасня 2005, Масква) — выбітны расійскі лінгвіст, паліглот, спецыяліст у галіне кампаратывістыкі, усходазнаўства, каўказазнаўства і індаеўрапеістыкі. Сын літаратара, перакладчыка, паліглота Анатоля Старасціна, брат філосафа і гісторыка навукі Барыса Старасціна. Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук Аддзялення літаратуры і мовы (мовазнаўства). Загадчык Цэнтрам кампаратывістыкі Інстытута ўсходніх культур і антычнасці РГГУ, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства РАН, ганаровы доктар Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды).
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся 24 сакавіка 1953 ў Маскве. Лінгвістыкай пачаў захапляцца ўжо ў школьныя гады. Скончыў Аддзяленне структурнай і прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта МДУ ім. Ламаносава ў 1975 г. У якасці асноўнай мовы вывучаў японскую. Яшчэ студэнтам апублікаваў працу па рэканструкцыі праяпонскай мовы, якая зрабіла вялікае ўражанне на спецыялістаў. У перыяд вучобы рэгулярна ўдзельнічаў у лінгвістычных экспедыцыях на Паўночны Каўказ. Валодаў фенаменальнай здольнасцю хутка засвойваць і творча прерапрацоўваць велізарныя аб'ёмы інфармацыі. Адразу пасля заканчэння МДУ паступіў у аспірантуру ў Інстытут усходазнаўства АН СССР. Кандыдацкая дысертацыя (1979) на тэму «Рэканструкцыя старажытнакітайскай фаналагічнай сістэмы» (была рэкамендавана апанентамі для абароны ў якасці доктарскай), доктарская дысертацыя (1992) па праблемах алтайскай рэканструкцыі. 30 мая 1997 г. абраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук па Аддзяленню літаратуры і мовы (мовазнаўства). Удзельнічаў у шэрагу міжнародных праектаў у Нідэрландах, ЗША (у тым ліку ў Інстытуце Санта-Фэ, куды яго рэкамендаваў нобелеўскі лаўрэат па фізіцы Мюрэй Гел-Ман, да яго ніколі не было ніводнага лінгвіста). Акрамя навуковай дзейнасці, займаўся выкладаннем.
Сяргей Старасцін памёр 30 верасня 2005 года ад інфаркту міякарда пасля лекцыі ў РГГУ.
Спасылкі [правіць]
- Праект «Вавілонская вежа» (этымалагічныя базы даных, рускія слоўнікі і марфалогія, СКБД «STARLING»)
- Праект па этымалагічных базах даных у інстытуце Санта-Фэ
- Профіль Сяргея Анатолевіча Старасціна на афіцыйным сайце РАН
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Постаці рускага мовазнаўства
- Гісторыкі мовы
- Постаці этымалогіі
- Прыкладныя лінгвісты
- Постаці каўказазнаўства
- Постаці індаеўрапеістыкі
- Постаці алтаістыкі
- Постаці япаністыкі
- Постаці русістыкі
- Постаці расійскай сіналогіі
- Постаці кеталогіі
- Постаці расійскага ўсходазнаўства
- Паліглоты
- Кампаратывісты
- Дактары філалагічных навук
- Члены-карэспандэнты РАН
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
- Памерлі ад інфаркту міякарда
