Сяргей Віктаравіч Жадан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Віктаравіч Жадан
укр.: Сергій Вікторович Жадан
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 жніўня 1974(1974-08-23)[1] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, пісьменнік, перакладчык, эсэіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, перформер, спявак
Гады творчасці з 1990-я
Мова твораў украінская мова
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Сяргей Віктаравіч Жадан (2015)

Сярге́й Жада́н (укр.: Сергій Вікторович Жадан; нар. 23 жніўня 1974, Старабельск, Луганская вобласць, УССР) — украінскі паэт, празаік, перакладчык постмадэрнісцкага кірунку. Бліскучы стыліст, правакатар і эксперыментатар. Лічыцца адным з найталенавіцейшых сучасных літаратараў Украіны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт украінска-нямецкай філалогіі Харкаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці германістыка (1996), аспірантуру пры ім (1999). Кандыдат філалагічных навук (2000), абараніў дысертацыю прысвечаную украінскаму футурызму «Філасофска-эстэтычныя погляды Міхайля Сяменкі».

Быў сябрам літаратурнай карпарацыі «Червона фіра», адным са стваральнікаў часопісу «Кальміус».

Жыве ў Харкаве. У 2000—2004 гадах працаваў выкладчыкам у Харкаўскім нацыянальным педагагічным універсітэце. З 2004 года — незалежны пісьменнік.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1995 годзе зборнікам вершаў «Генерал Юда», за 20 наступных гадоў апублікаваў 11 кніг паэзіі. У 2004 годзе выйшаў зборнік апавяданняў С. Жадана «Біг мак», які пазней меў шэраг перавыданняў з дадаткамі. Таксама станам на 2016 год выйшла болей за дзясятак тамоў выбраных твораў, якія маюць вялікі попыт. Творы С. Жадана перакладзеныя больш чым на дзесяць моў, у т.л. на беларускую.[2]

Перакладае з нямецкай, польскай, рускай і беларускай моў.[2]

Вядомы як арганізатар літаратурных фестываляў, рок-канцэртаў, перфомансаў.

Разам з гуртом «Собаки в космосі» С. Жадан як аўтар і выканаўца запісаў музычныя альбомы «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату»(2012), «Бийся за неї» (2014) і «Пси» (2016).[2]

Сяргей Жадан наведваў Мінск з літаратурнымі выступамі ў 2002, 2008, 2012 і 2014 гадах. У 2015 і 2016 гадах прыязджаў у Мінск разам з гуртом «Собаки в космосі».[2]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паэтычныя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Генерал Іуда» (1995);
  • «Цытатнік» (1995);
  • «Пепсі» (1998);
  • «The very very best poems, psychodelic stories of fighting and other bullshit» (2000)
  • «Балады пра вайну і адбудову» (2000);
  • «Гісторыя культуры пачатку стагоддзя» (2003);
  • «Цытатнік» (2005): змяшчае новы і раней выдаваныя творы;
  • «Марадона» (2007);
  • «Эфіопія» (2009);
  • «Лілі Марлен» (2009);
  • «Життя Марії» (2016).

Кніжкі прозы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Біг Мак» (2003);
  • «Дэпеш Мод» (2004);
  • «Anarchy in the UKR» (2005);
  • «Гімн дэмакратычнай моладзі» (2006);
  • «Біг Мак²» (2007);
  • «Варашылаўград» (2010).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Раман «Дэпеш мод» / Перакл. Таццяны Урублеўскай (2006)[2];
  • Раман «Anarchy in the UKR» / Перакл. Алега Жлуткі (2012)[2], 2023[3];
  • Выбранае «Украінскія авіялініі» / Перакл. Андрэя Хадановіча; з бонус-анталогіяй «Адзінаццаць сяброў Жадана» перакладаў Алеся Аркуша, Уладзіміра Арлова, Андрэя Вылінскага, Юрыя Гуменюка, Алега Жлуткі, Марыі Мартысевіч, Сяргея Прылуцкага, Марыі Пушкінай, Антона Рудака, Віталя Рыжкова (Кіеў: «Крок», 2015);
  • Раман «Варашылаўград» на беларускую пераклаў Віталь Латыш (Мн.: «Логвінаў», 2016)[2].
  • Вершы / Сяргій Жадан. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 119, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Андрэя Хадановіча;
  • Інтэрнат : [раман] / Сяргій Жадан; пер. з укр. Н. Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019.
  • Месапатамія. — 2023.
  • Іншае імя любові. — 2023.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Украінская прэмія «Кніга года Бі-Бі-Сі — 2006» за кнігу «Капітал»
  • Украінская прэмія «Кніга года Бі-Бі-Сі — 2010» за кнігу «Варашылаўград»[4]

Зноскі

  1. Serhij Žadan // The Fine Art Archive — 2003.
  2. а б в г д е ё Рудак А. Прывід зніклага горада // «Літаратура і мастацтва» № 29, 22.7.2016.
  3. Скарына ❖ Skaryna Press - Anarchy in the UKR (недаступная спасылка). www.skarynapress.com. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2023. Праверана 4 кастрычніка 2023.
  4. «Кнігай года Бі-Бі-Сі 2010» назвалі раман Жадана Прайдзісвет

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рудак А. Прывід зніклага горада // «Літаратура і мастацтва» № 29, 22.7.2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Па-беларуску[правіць | правіць зыходнік]

Па-ўкраінску[правіць | правіць зыходнік]