Сяргей Віктаравіч Каваленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Каваленка
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Каваленка
Нарадзіўся 10 мая 1984(1984-05-10)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2004 Італія Ювентус (Турын) 0 (0)
2004   Італія Ладзіджані (Рым) 4 (0)
2004—2007 Бельгія Стандард (Льеж) 55 (8)
2007   Бельгія Локерэн 1 (0)
2007—2008 Бельгія Руселарэ 8 (0)
2008 Украіна Валынь (Луцк) 4 (0)
2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 24 (4)
2010 Беларусь Белшына (Бабруйск) 31 (4)
2011 Украіна Палессе (Дабранка)
2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 18 (1)
2013 Украіна Сумы 11 (1)
2013 Украіна Палтава 3 (0)
2016 Украіна Фрунзевец (Нежын)
2017 Украіна Палессе (Дабранка)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 верасня 2021.

Сяргей Каваленка (нар. 10 мая 1984, Чарнігаў, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У маладосці апынуўся ў турынскім «Ювентусе», аднак не згуляў ніводнага матча за асноўную каманду. Потым трапіў у Бельгію, дзе спачатку стала забіваў, але потым яго эфектыўнасць панізілася. У 2008 годзе вярнуўся ва Украіну, потым два гады паспяхова гуляў у Беларусі за жодзінскае «Тарпеда» і бабруйскую «Белшыну». Сезон 2011 правёў у аматарскім клубе «Палессе» на Украіне. У лютым 2012 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам».

У сакавіку 2013 года ў чарговы раз вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Сумы»[2]. Пазней гуляў за «Палтаву», але ў жніўні 2013 года пакінуў гэты клуб[3]. У 2016—2017 гадах гуляў у чэмпіянаце Чарнігаўскай вобласці, пасля чаго канчаткова завяршыў кар’еру.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Sergiy Kovalenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сергей Коваленко - игрок ПФК "Сумы"
  3. "Полтаву" покинули два игрока