Сяргей Віталевіч Ірха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Ірха
Поўнае імя Сяргей Віталевіч Ірха
Нарадзіўся 25 сакавіка 1984(1984-03-25)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман-Белкард
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Беларусь Славія (Мазыр) 41 (13)
2005—2006 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 36 (3)
2006—2008 Беларусь Віцебск 47 (3)
2009 Беларусь Смаргонь 9 (0)
2009—2010 Літва Таўрас (Таўраге) 40 (6)
2011 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 26 (5)
2012—2013 Беларусь Славія (Мазыр) 45 (3)
2014 Беларусь Віцебск 26 (1)
2021 Беларусь ЖКГ (Гродна) 19 (10)
2022— Беларусь Нёман-Белкард (Гродна) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 жніўня 2012

Сяргей Ірха (нар. 25 сакавіка 1984, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана-Белкарда».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», пазней гуляў у розных клубах. У 2009—2010 гадах гуляў у Літве за «Таўрас», а ў 2011 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», за якое забіў першы гол чэмпіянату 2011.

У пачатку 2012 года вярнуўся ў «Славію-Мазыр». У сезоне 2012 трывала гуляў у аснове. У наступным сезоне таксама працягваў гуляць за «Славію». У красавіку 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да ліпеня. Пасля вярнуўся ў асноўны склад, але не здолеў выратаваць мазырскі клуб ад вылету ў Першую лігу.

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[3]. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014.

У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск»[4] і накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», але не падышоў клубу[5] і завяршыў прафесійную кар’еру.

З 2021 года пачаў у якасці аматара выступаць у Другой лізе за гродзенскі ЖКГ, а ў 2022 годзе далучыўся да «Нёмана-Белкарда».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2005—2006 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 Д1 Славія Беларусь 3 0
2003 Д1 Славія Беларусь 8 0
2004 Д1 Славія Беларусь 22 1
2005 Д1 Тарпеда Беларусь 23 3
2006 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 13 0
2006 (2) Д1 Лакаматыў Беларусь 10 1
2007 Д1 Віцебск Беларусь 22 1
2008 Д1 Віцебск Беларусь 15 1
2009 (1) Д1 Смаргонь Беларусь 9 0
2009 (2) Д1 Таўрас Літва 15 3
2010 Д1 Таўрас Літва 25 3
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 26 5
2012 Д1 Славія Беларусь 26 1
2013 Д1 Славія Беларусь 19 2
2014 Д2 Віцебск Беларусь 26 1
2021 Д3 ЖКГ Беларусь 19 10

Зноскі