Сяргей Міхайлавіч Гігевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Гігевіч)
Футбол
Сяргей Гігевіч
Поўнае імя Сяргей Міхайлавіч Гігевіч
Нарадзіўся 26 студзеня 1987(1987-01-26)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Беларусь РВАР (Мінск) 11 (1)
2004—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 78 (9)
2010—2013 Беларусь Мінск 68 (9)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 10 (0)
2014 Беларусь Віцебск 10 (1)
2015 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 5 (0)
2015 Беларусь Смаргонь 12 (0)
2016—2017 Беларусь Орша 36 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 18 (2)
Трэнерская кар’ера
2019 Беларусь НФК (Мінск) трэнер
2021 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 снежня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 жніўня 2017

Сяргей Гігевіч (нар. 26 студзеня 1987, Барысаў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў сталічным РВАРы, потым трапіў у мінскае «Дынама», дзе правёў некалькі добрых сезонаў. У 2010 годзе стаў іграком «Мінска» і замацаваўся ў аснове. У ліпені 2013 года пакінуў асноўны склад «Мінска»[2], але працягнуў выступаць за дубль.

У студзені 2014 года папоўніў склад дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка»[3], але ў сакавіку 2014 года, перад самым стартам чэмпіянату, кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[4]. У выніку ў красавіку 2014 стаў іграком «Іслачы»[5][6].

У ліпені 2014 года пакінуў «Іслач» у сувязі з заканчэннем кантракта[7], а ў жніўні стаў іграком «Віцебска»[8]. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск» па заканчэнні кантракта[9].

З лютага 2015 года зноў апынуўся ў «Іслачы»[10], і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2015. Аднак, з-за траўм гуляў мала, а ў ліпені пакінуў каманду[11]. У жніўні падпісаў кантракт са «Смаргонню»[12], дзе стаў выступаць на пазіцыі абаронцы.

У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы»[13]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2017.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля зыходу з «Оршы» завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам. У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага НФК[14]. У маі 2019 года пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука таксама пакінуў каманду[15].

У сакавіку 2021 года далучыўся да трэнерскага штабу мінскага «Дынама»[16]. Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года ўслед за галоўным трэнерам Леанідам Кучуком.

У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[17].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 Д3 РВАР Беларусь 2 0
2003 Д3 РВАР Беларусь 9 1
2004 Д1 Дынама Беларусь 4 0
2005 Д1 Дынама Беларусь 15 2
2006 Д1 Дынама Беларусь 14 1
2007 Д1 Дынама Беларусь 17 2
2008 Д1 Дынама Беларусь 16 4
2009 Д1 Дынама Беларусь 12 0
2010 Д1 Мінск Беларусь 13 4
2011 Д1 Мінск Беларусь 15 1
2012 Д1 Мінск Беларусь 29 4
2013 Д1 Мінск Беларусь 11 0
2014 (1) Д2 Іслач Беларусь 10 0
2014 (2) Д2 Віцебск Беларусь 10 1
2015 (1) Д2 Іслач Беларусь 5 0
2015 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 12 0
2016 Д2 Орша Беларусь 19 2
2017 Д2 Орша Беларусь 17 2

Зноскі

  1. Sergey Gigevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Минск" расстается с Сергеем Гигевичем
  3. Сергей Гигевич подписал контракт со "Слуцком"
  4. Сергей Гигевич покидает "Слуцк"
  5. Гигевич и Волков переходят в "Ислочь"
  6. 1-я лига. Гранитный комплект
  7. Волков и Гигевич покинули «Ислочь»
  8. Сергей Гигевич перешел в "Витебск"
  9. Гигевич покинул «Витебск»
  10. Виталий Жуковский: «С командой тренируются Сквернюк, Алумона, Быченок»
  11. Гигевич покинул «Ислочь»
  12. Сергей Гигевич и Александр Ануфриев стали игроками "Сморгони"
  13. Гигевич, Ходневич и еще пять игроков пополнили состав "Орши"
  14. Гигевич стал тренером НФК
  15. Пласконный, Лукаш и Гигевич покинули НФК Архівавана 28 мая 2019.
  16. Гигевич и молдованин Русу вошли в тренерский штаб минского "Динамо"
  17. В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А"