Сяргей Краўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Краўчанка
Дата нараджэння 9 снежня 1963(1963-12-09) (60 гадоў)
Месца нараджэння Мінск
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі Музыкант, бізнесмен
Інструменты Бас-гітара
Жанры Рок
Калектывы Бонда
ULIS

Сярге́й Кра́ўчанка (нарадзіўся 9 снежня 1963 года, Мінск) — беларускі рок-музыкант. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1983-1989 гадах граў на бас-гітары ў гурце Бонда, з якога ў 1989 годзе сышоў разам з Вячаславам Коранем і Валерам Цініцкім і заснаваў гурт ULIS. У 1993 годзе сышоў з ULIS.

Цяпер узначальвае мінскую кампанію Muztech, якая займаецца гандлем музычнымі інструментамі, прафесійным музычным абсталяваннем і аўдыё-праграмамі.

Жанаты, мае дачку.