Сяргей Мітрафанавіч Гарадзецкі
| Сяргей Мітрафанавіч Гарадзецкі | |
Сяргей Гарадзецкі |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Сяргей Гарадзецкі |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
| Гады творчасці: | |
| Кірунак: | |
| Жанр: | |
| Дэбют: |
«Яр» |
| Творы ў Вікікрыніцах. | |
Сяргей Мітрафанавіч Гарадзецкі (5 (17) студзеня 1884, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 7 чэрвеня 1967, Обнінск, СССР) — рускі і савецкі паэт, перакладчык твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Біяграфія [правіць]
Сын пісьменніка-этнографа Мітрафана Іванавіча Гарадзецкага. Скончыў 6-ю Санкт-пецярбургскую гімназію, у 1900-я гады вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта адначасова з Аляксандрам Блокам (не скончыў) і з гэтага часу захапіўся паэзіяй. У 1905 наведваў «Вежу» Вячаслава Іванова. У 1906-1907 гадах апублікаваў кнігі вершаў «Яр», «Пярун», «Дзікая воля» - гэта былі сімваліцкія творы з фальклорным ухілам. Але ў 1910-я гг. Гарадзецкі разышоўся з сімвалістамі і ў 1912 стаў адным з арганізатараў Цэху паэтаў. У 1915 пратэжыраваў так званым "новым сялянскім паэтам" (С. Ясенін, С. Клычко, Н. Клюеў, А. Шыраевец). З восені 1916 знаходзіўся на Каўказскім фронце Першай сусветнай вайны ў якасці прадстаўніка Саюза гарадоў і ваеннага карэспандэнта. Пазней некаторы час працаваў санітарам у лагеры для хворых сыпным тыфам. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выдаў кнігу вершаў "Анёл Арменіі", дзе, у прыватнасці, адлюстравана тэма генацыду армян. Калі быў у Баку, Гарадзецкі загадваў мастацкім аддзяленнем РОСТУ, затым працаваў у палітупраўленні Каспійскага флоту. З 1921 жыў у Маскве, шмат публікаваўся, перакладаў паэзію - як народаў СССР, так і замежную. Да 1924 працаваў заглітам ў Маскоўскім Тэатры Рэвалюцыі, затым да 1932 - у літаратурным аддзеле газеты "Весткі". У 1930-я гг. шмат працаваў над опернымі лібрэта - гэта быў добры і параўнальна бяспечны спосаб літаратурнага заробку. Пераклаў лібрэта опер: «Фідэліа» Бетховена, «Ваданос» Керубіні, «Нюрнбергскія майстэрзінгеры» і «Лоэнгрын» Р. Вагнера. Напісаў новы тэкст («неманархічны») оперы М. Глінкі "Жыццё за цара", якая атрымала назву «Іван Сусанін». Падчас Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ва Узбекістане і Таджыкістане, перакладаў мясцовых паэтаў. Выступаў як крытык і літаратуразнавец. У 1911 годзе падрыхтаваў і выдаў двухтомны зборнік вершаў Івана Нікіціна з уласным уступным артыкулам. У 1958 г. апублікаваў аўтабіяграфічны нарыс «Мой шлях».
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.40
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра пісьменніка або паэта Расіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Обнінску
- Пачаткі артыкулаў пра пісьменнікаў Расіі
- Выпускнікі Шостай Санкт-Пецярбургскай гімназіі
- Рускамоўныя паэты
- Паэты Расіі
- Паэты СССР
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
- Персаналіі XX стагоддзі
- Акмеізм
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускі сімвалізм
- Выкладчыкі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках