Сяргей Міхайлавіч Чарапнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Міхайлавіч Чарапнёў
Дата нараджэння 1 верасня 1918(1918-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1944(1944-06-14) (25 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19381944
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Сяргей Міхайлавіч Чарапнёў (1 верасня 1918, вёска Шніткі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 14 чэрвеня 1944) — ваенны лётчык, гвардыі капітан. удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 скончыў Мелітопальскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 г., гвардыі капітан, штурман карабля, атрада, эскадрыллі цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў. У 1941—1943 гг. зрабіў 237 баявых вылетаў і 94 вылеты для забеспячэння савецкіх войск боепрыпасамі і палівам. Экіпаж бамбардзіроўшчыка скінуў на аб’екты праціўніка больш за 260 тон бомбаў, разбурыў 4 варожыя пераправы, 2 чыгуначныя вузлы, знішчыў 5 самалётаў, 11 танкаў, 37 аўтамашын праціўніка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.09.43. Загінуў 14.06.1944 г. у раёне горада Дэмблін (Польшча).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 222. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (Т. 17,).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд. доп., и испр. Минск. 1984

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]