Сяргей Паўлавіч Дзягілеў
| Сяргей Дзягілеў | |
| Дата нараджэння: | 31 сакавіка 1872 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Селішчы, Наўгародская губерня, Расійская імперыя |
| Дата смерці: | 19 жніўня 1929 (57 гадоў) |
| Месца смерці: | Венецыя, Італія |
| Прафесія: | антрэпрэнёр |
| Грамадзянства: | |
| Тэатр: | трупа «Рускі балет Дзягілева» |
Сяргей Паўлавіч Дзягілеў (31 сакавіка 1872—19 жніўня 1929) — рускі тэатральны і мастацкі дзеяч, антрэпрэнёр, адзін з заснавальнікаў групы «Свет Мастацтва», арганізатар «Рускіх сезонаў» у Парыжы і трупы «Рускі балет Дзягілева».
Жыццё ў мастацтве [правіць]
У 1896 годзе Дзягілеў скончыў універсітэт, але замест таго каб займацца юрыспрудэнцыяй, пачаў кар'еру дзеяча мастацтва. Праз некалькі гадоў пасля атрымання дыплома стварыў сумесна з А. М. Бенуа аб'яднанне «Свет мастацтва», рэдагаваў аднайменны часопіс (з 1898 па 1904) і сам пісаў мастацтвазнаўчыя артыкулы. Арганізоўваў выстаўкі, якія выклікалі шырокі рэзананс: у 1897 — Выстаўку англійскіх і нямецкіх акварэлістаў, знаёміў рускую публіку з шэрагам буйных майстроў гэтых краін і сучаснымі тэндэнцыямі ў выяўленчым мастацтве.