Сяргей Рыгоравіч Вайцяховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Рыгоравіч Вайцяховіч
Дата нараджэння 20 сакавіка 1903(1903-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 1977(1977-09-03) (74 гады)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Сяргей Рыгоравіч Вайцяховіч (20 сакавіка 1903, в. Сярагі, Слуцкі раён — 3 верасня 1977) — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай войны[1].

Член КПСС з 1926 года. Скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі ў 1932 годзе. З 1933 на партыйнай працы ў Слуцку, з 1938 інструктар ЦК КП(б)Б, з красавіка 1941 года сакратар Пінскага абкама КП(б)Б, з 23 красавіка 1943 года па ліпень 1944 года 2-і сакратар Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б. У 1944-47 гадах сакратар Пінскага абкама КП(б)б[1].

Зноскі

  1. а б Воцехович Сергей Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 120. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]