Сяргей Сяргеевіч Сідорскі

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Сяргей Сідорскі
Сяргей Сідорскі

Сяргей Сяргеевіч Сідорскі (нар. 13 сакавіка 1954 у Гомелі) — беларускі дзяржаўны дзеяч, з 26 снежня 2003 па сёння — старшыня Ураду Беларусі.

[правіць] Біяграфія

У 1976 скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Спецыяліст у вобласці вакуумна-плазмавых тэхналогій. Заслужаны працаўнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш як 40 навуковых прац і манаграфій. Акадэмік Міжнароднай інжынернай акадэміі. Валодае нямецкай мовай. Жанаты. Мае двух дачок. Першая праца — электрык, электраманцёр.