Сяргей Фаміч Пшонны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Фаміч Пшонны
Дата нараджэння 5 верасня 1922(1922-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 1994(1994-08-30) (71 год)
Месца смерці
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы 1941—1945
Званне Старшы лейтэнант
Часць 227-мы гвардзейскі стралковы полк, 79-я гвардзейская стралковая дывізія, 8-я гвардзейская армія 1-ы Беларускі фронт
Камандаваў камандзір ўзвода
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Сяргей Фаміч Пшонны (5 верасня 1922 — 30 жніўня 1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, афіцэр разведкі[1] 227-га гвардзейскага стралковага палка 79-й гвардзейскай стралковай дывізіі (8-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945).

С. М. Пшонны нарадзіўся ў вёсцы Кушняроўка (сучасны Чашніцкі раён Віцебскай вобласці).

У Чырвонай Арміі з 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. прымаў удзел у баявых дзеяннях[1].

Узвод разведчыкаў пад камандаваннем старшага лейтэнанта С. М. Пшоннага вызначыўся 2 жніўня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Вісла на поўдзень ад Варшавы[1]. Байцы ўзвода знішчылі агнявыя кропкі праціўніка, разграмілі штаб зенітнага палка, захапілі ў палон яго афіцэраў з дакументамі і палкавым сцягам, садзейнічалі пераправе двух савецкіх палкоў[1].

З 1946 года маёр С. М. Пшонны ў запасе. Жыў у Днепрапятроўску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Биографический справочник. Т. 5. Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]